Презентация "Закрепление изученных способов сложения и вычитания" 2 класс
Cкачать презентацию: Презентация "Закрепление изученных способов сложения и вычитания" 2 класс
Презентация по слайдам:
Слайд #1
Матэматычнае падарожжа па казцы

Слайд #2
Нам радасна, нам весела!
Смяемся мы з раніцы.
Але вось прыйшло імгненне,
Сур’ёзным быць пара.
Налева, направа павярнуліся
Адзін аднаму ўсміхнуліся
І ў працу акунуліся.

Слайд #3
Дэвіз урока:
Думаць – калектыўна!
Вырашаць – аператыўна!
Адказваць – доказна!
Змагацца – старанна!

Слайд #4
Жыў-быў Іван-Царэвіч. І была у яго нявеста Алена Прамудрая. Аднойчы гулялі яны па лесе. Нечакана наляцеў вецер, усхапіў і панёс Алену. Засумаваў Іван-Царэвіч, заліўся горкімі слязьмі. А бярозка над ім шапаціць: “ Не плач, добры моладзец. Знойдзеш ты сваю нявесту ў Кашчэя Несмяротнага ў незвычайнай краіне. Усё там падпарадкавана законам матэматыкі” Адправіўся Іван-Царэвіч у далёкі шлях.Ішоў ён і дайшоў да ракі. А маста праз раку няма, толькі караблікі.

Слайд #5

Слайд #6
Вясёлыя караблікі,
У цацачным порце.
У кожнага карабліка
Заданні на борце.

Слайд #7
За ракою лес. Лясная сцежка прывяла Івана- Царэвіча да хаткі на курыных ножках. Зайшоў ён у хатку і бачыць –сядзіць на лаўцы Баба-Яга з падручнікам па матэматыцы.
Убачыла Царэвіча і кажа : “ Ведаю, чаго прыйшоў. Але спачатку дапамажы разабрацца з прыкладамі.

Слайд #8

Слайд #9
39-2 × 2=
7 × (10-8)=
100-50+20=
2 × 3+36=
56+(24-14)=
15-5+75=

Слайд #10
Дзякуй,табе. Цяпер магу даць табе чароўны клубочак,які пакажа дарогу да Кашчэя.
“ Не, - кажа Іван- Царэвіч, - мне трэба хутчэй.Дай мне лепей ступу.”
“Што ж, бяры. Толькі працуе яна на матэматычным паскарэнні.Калі правільна рошыш задачы, ступа паляціць.”

Слайд #11

Слайд #12
1.Маса аднаго пакета з яблыкамі 5кг. Знайдзі масу чатырох такіх пакетаў?
2.Было 6 мячоў. Іх раздалі хлопчыкам, па 2 мячы кожнаму. Колькі хлопчыкаў атрымалі мячы?
3.У кожным кабінеце 5 камп’ютараў. Колькі камп’ютараў у трох такіх кабінетах?
4.Маса аднаго кавуна 3кг. Знайдзі масу трох такіх кавуноў?

Слайд #13
Іголка, у якой знаходзіцца смерць Кашчэя, захоўваецца у шкатулцы пад тронам. Адчыніць шкатулку можна толькі ў тым выпадку, калі выканаеш заданне.
А каб патрапіць у дварэц, патрэбна справіцца з замком на якім 3 кнопкі.

Слайд #14
Падзякаваў Іван-Царэвіч за дапамогу, сеў у ступу і паляцеў, праз хвіліну прызямліўся каля вялікага камня. На камні напісаны два выразы.Вырашыў параўнаць іх і ісці ў той бок, дзе выраз мае большае значэнне.

Слайд #15
14+37+29=
26+47+27=

Слайд #16
Убачыў Кашчэй Івана-Царэвіча і кажа яму:
“Задам я табе задачы.
Зможаш рашыць - забірай Алену Прамудрую, а не – галава з плеч”.

Слайд #17
Задача
Даўжыня прамавугольніка 6см, а шырыня 4см. Знайдзі перыметр прамавугольніка?
Задача
Даўжыня пакоя 8м, а шырыня 5м. Знайдзі перыметр пакоя?

Слайд #18

Слайд #19
На шкатулцы заданне:
3× А
А = 9, 8, 7, 6, 5, 4,3

Слайд #20

Слайд #21
Здабытак лікаў 2 і 7?
Сума лікаў 43 і 45?
Памяншаемае 88, аднімаемае 55. Знайдзі рознасць?
Паменшы лік 99 на 20?

Слайд #22

Слайд #23
Іван- Царэвіч з Аленай Прамудрай адправіліся дамоў і сталі жыць у міры ды згодзе.
Вось і казцы канец, а хто слухаў – …
