Прэзентацыя
Читать

Прэзентацыя "Вучэбна – пазнавальная дзейнасць вучняў. Роля вучэбных заняткаў і пазаўрочнай работы для актывізацыі і стымулявання вучэбна – пазнавальнай дзейнасці вучняў"

Cкачать презентацию: Прэзентацыя "Вучэбна – пазнавальная дзейнасць вучняў. Роля вучэбных заняткаў і пазаўрочнай работы для актывізацыі і стымулявання вучэбна – пазнавальнай дзейнасці вучняў"

Презентация по слайдам:


Слайд #1

Вучэбна – пазнавальная дзейнасць вучняў.
Роля вучэбных заняткаў і пазаўрочнай работы
для актывізацыі і стымулявання
вучэбна – пазнавальнай дзейнасці вучняў

Слайд #2

Эфектыўнасць навучання знаходзіцца ў прамой залежнасці ад узроўню актыўнасці вучня ў гэтым працэсе.

Слайд #3


Актыўнасць праяўляецца ў яго адносінах да зместу і працэсу навучання, у імкненні да эфектыўнага авалодання ведамі і спосабамі дзейнасці за аптымальны час, у мабілізацыі духоўна-валявых намаганняў на дасягненне вучэбна-пазнавальнай мэты.

Слайд #4

Вучэбна-пазнавальная дзейнасць - вучэбная дзейнасць вучня па авалоданні ведамі і спосабамі дзеянняў да самаразвіцця ў працэсе рашэння вучэбных задач, пастаўленых настаўнікам.

Слайд #5


Характарыстыкі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці:

1) накіравана на авалоданне навуковымі паняццямі і агульнымі спосабамі дзеянняў;
2) уключае разнастайныя дзеянні вучня, у тым ліку перцэптыўныя, разумовыя, практычныя;
3) яна вядзе да зменаў псіхічных уласцівасцяў і паводзін вучня ў залежнасці ад вынікаў сваіх дзеянняў.

Слайд #6

Вучэбна-пазнавальная дзейнасць уключае наступныя структурныя кампаненты: прадмет, мэта, матывы, сродкі, навучальныя дзеянні і спосабы іх выканання, вынік.

Слайд #7

Псіхолагі сцвярджаюць, што пазнавальная актыўнасць школьніка – якасць не прыроджаная і не набытая. Яна дынамічна развіваецца.

Слайд #8


Які настаўнік вучыць,
чаму вучыць і як вучыць?

Слайд #9


Прымяненне нетрадыцыйных
формаў урока:
- дзелавыя гульні;
- прэс-канферэнцыі;
-экскурсіі;
КВЗ;
-кансультацыі;
-аўкцыёны;
-залікі;
-конкурсы;
-гульні;
- "суды";
-канцэрты,
тэатралізаваныя ўрокі;
камп'ютарныя ўрокі і г.д.

Слайд #10

Гульнёвыя формы: ролевыя, дыдактычныя, імітацыйныя, арганізацыйна-дзейнасныя.

Слайд #11

Пераход ад маналагічнага ўзаемадзеяння да дыялагічнага.

Слайд #12

Прымяненне
праблемнага падыходу

Слайд #13

Формы працы:
калектыўныя, групавыя, індывідуальныя, франтальныя, парныя.

Слайд #14

Прымяненне
інфармацыйных тэхналогій
Мультымедыйнае абсталяванне дазваляе дэманстраваць на ўроках:
- тэматычныя прэзентацыі,
- відэасюжэты,
- схемы,
- табліцы,
- карты,
- тэарэтычны матэрыял у даступнай, яркай, нагляднай форме і многае іншае.

Слайд #15

Сістэматычнае выкарыстанне розных сродкаў кантролю: залікі, дыктоўкі, міні-экзамены, тэсты, дыдактычныя карткі, крыжаванкі і г .д.

Слайд #16

Творчыя работы: напісанне сачыненняў, складанне крыжаванак, віктарын, паведамленні, якія ілюструюцца прэзентацыямі і г.д.

Слайд #17





Метады матывацыі і стымулявання:

*Метады эмацыйнага

стымулявання.

*Метады развіцця пазнавальнай

цікавасці.

*Метады фарміравання адказнасці і

абавязковасці.

*Метады развіцця псіхічных

функцый, творчых здольнасцяў і

асобасных якасцяў вучняў.

Слайд #18




Метады эмацыйнага стымулявання: заахвочванне, вучэбна-пазнавальныя гульні, стварэнне сітуацый поспеху, стымулюючае ацэньванне, свабодны выбар заданняў, задавальненне жадання быць значнай асобай.

Слайд #19


Метады развіцця пазнавальнай цікавасці: апора на жыццёвы вопыт, улік пазнавальных інтарэсаў, стварэнне праблемных сітуацый, падахвочванне да пошуку альтэрнатыўных рашэнняў, выкананне творчых заданняў.

Слайд #20

Метады фарміравання адказнасці і абавязковасці (валявыя): інфармаванне аб абавязковых выніках, фарміраванне адказных адносін, выяўленне пазнавальных цяжкасцяў, самаацэнка і карэкцыя сваёй дзейнасці, фарміраванне рэфлексійнасці, прагназаванне будучай дзейнасці.

Слайд #21

Метады развіцця псіхічных функцый, творчых здольнасцяў і асобасных якасцяў навучэнцаў (сацыяльныя): развіццё жадання быць карысным, стварэнне сітуацый узаемадапамогі, развіццё эмпатыі, суперажывання, пошук кантактаў і супрацоўніцтва, зацікаўленасць вынікамі калектыўнай працы, арганізацыя сама - і ўзаемаправеркі.

Слайд #22

Формы пазаўрочнай дзейнасці:

- факультатывы,
- гурткі,
- навукова-даследчая дзейнасць,
- заняткі з высокаматываванымі вучнямі (падрыхтоўка да прадметных алімпіяд, інтэлектуальных і творчых конкурсаў),
- прадметныя тыдні, праектная дзейнасць, дзелавыя гульні і г. д.

Слайд #23

Пазіцыі вучня:
- пасіўнага ўспрымання і засваення пададзенай звонку інфармацыі;
- актыўнага самастойнага пошуку, выяўлення і выкарыстання інфармацыі;
- арганізаванага звонку накіраванага пошуку, выяўлення і выкарыстання інфармацыі.

Слайд #24

Задачы:
1) узбуджэнне пазнавальнай цікавасці навучэнцаў да вучэння, станоўчых эмацыйных адносін да матэрыялу, жадання вучыцца, выхаванне пачуцця абавязку і адказнасці за вучэнне;
2) фарміраванне і развіццё сістэмы ведаў як асновы навучальных поспехаў;
3) развіццё разумовай актыўнасці як умовы навучальных і пазнавальных уменняў, пазнавальнай самастойнасці вучняў;
4) фарміраванне і развіццё сістэмы ўменняў і навыкаў вучняў, без якіх не можа быць самаарганізацыі іх дзейнасці;
5) засваенне прыёмаў самаадукацыі, самакантролю, рацыянальнай арганізацыі і культуры разумовай працы вучняў.

Слайд #25

Дзякуй
за ўвагу!