Прэзентацыя
Читать

Прэзентацыя "Кірыл Тураўскі- беларускі Златавуст"

Cкачать презентацию: Прэзентацыя "Кірыл Тураўскі- беларускі Златавуст"

    Ничего не найдено.
Click here to cancel reply.

Презентация по слайдам:


Слайд #1

КІРЫЛ ТУРАЎСКІ –
беларускі Златавуст

Слайд #2

Біяграфія
Звестак пра яго жыццё і дзейнасць захавалася мала. Але да нас дайшло кароткае жыціе невядомага аўтара. У ім гаворыцца, што Кірыла быў сынам багатых бацькоў. Ён нарадзіўся каля 1110 года ў Тураве. Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўства.
г. Тураў у наш час

Слайд #3

Біяграфія
Кірыла Тураўскі
Яшчэ ў маладым узросце Кірыла вырашыў прысвяціць сваё жыццё Богу і паступіў у манастыр св. Міколы. Там вёў суровае аскетычнае жыццё, поўнае малітвы і посту. Сваім ладам жыцця, пабожнасцю і вучонасцю, ён звярнуў на сябе ўвагу. Да Кірылы пачалі прыходзіць, каб паслухаць парады ці навукі. Пражыўшы некаторы час у манастыры, Кірыла прыняў новы подзвіг – стоўпніцтва, якое мела выгляд самазачынення ў келлі. Гэты перыяд быў для Кірылы часам інтэнсіўнай духовай і інтэлектуальнай дзейнасці. Ён займаўся каментаваннем Святога Пісання.

Слайд #4

Біяграфія
Кафедральны сабор у імя свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх
Каля 1169 г. князь Юрый Яраслававіч з тураўскімі старэйшынамі ўпрасілі Кірылу прыняць епіскапства. У гэты час Фёдар з Уладзіміра-Суздальскага княства, пры дапамозе князя Андрэя Багалюбскага, пачаў раскол праваслаўнай царквы на Русі, на гэта Кірыла пракляў яго. Актыўна ўдзельнічаў у палеміцы другой палове XII ст. вакол царкоўнага ўладкавання на землях Русі. Каля 1177 года ён быў пазбаўлены пасады епіскапа. У 1184 годзе, калі адбывалася выбранне і ўзвядзенне ў сан новага архімандрыта Кіева-Пячэрскай лаўры Васіля, на цырымоніі прысутнічаў ужо пераемнік Кірылы епіскап Лаўрэнцій. Але ж пры тым захаваліся і два пасланні Кірылы Тураўскага да самаго архімандрыта Васіля. Апошнія гады жыцця Кірыла правёў у епіскапскім Барысаглебскім манастыры Турава. Быў пахаваны на манастырскіх могілках.

Слайд #5

Літаратурная спадчына
На думку даследчыкаў, да літаратурнай спадчыны Кірылы належаць 8 слоў-казанняў, 2 прытчы, 2 казанні, 2 пасланні да Васіля ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальных малітваў, дзе выявіліся яго духоўныя перажыванні. Апошнія творы Кірыла Тураўскі напісаў ужо пасля таго, як зноў адышоў ад грамадска-царкоўнай дзейнасці. Творы Кірылы Тураўскага набылі вялікую папулярнасць на Русі і распаўсюджваліся ў спісах XII — XVII ст. Казанні Кірылы ахопліваюць велікодны цыкл нядзельных і святочных дзён. Кожнае з іх адлюстроўвае пэўную грань філасофскіх і грамадска-этычных поглядаў пісьменніка. Калі ідэі Кірылы Тураўскага выказваюцца непасрэдна і не заўсёды ўзгадняюцца з артадаксальным праваслаўным багаслоўем, то філасофскае вучэнне прысутнічае ў яго творах у скрытах формах прытчаў, мастацкіх вобразах і сімвалах.

Слайд #6

Літаратурная спадчына
Першая старонка «Слова на ўзнясенне Гасподняе» Кірылы Тураўскага паводле спісу XIII ст.
У «Слове пра антыпасху» пісьменнік жывапіснымі метафарамі малюе веснавое абнаўленне прыроды як урачысты гімн прыгожага тварэння свайму Творцу. Законы прыроды, паводле Кірылы, гэта «страх боскі». Такім чынам, філасофскія погляды Кірылы Тураўскага — тэацэнтрызм. Кірыла развівае традыцыю ўсходніх айцоў царквы, паводле якой Бог ёсць непазнавальны ў паняццях. І ён верыў у вучэнне царквы пра Тройцу, што ёсць Бог Бацька, Бог Сын і Бог Дух Святы. Кірыла Тураўскі склаў твор «Слова на пахвалу айцоў Нікейскага сабора». На гэтым першым усяленскім саборы было прынята вучэнне аб Троіцы, што выклікала вострую дыскусію і спрэчкі ва ўсей хрысціянскай царкве. Такім чынам, догмат аб Тройцы з'явіўся толькі ў IV стагоддзі.

Слайд #7

Літаратурная спадчына
Паштовая марка Беларусі
Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская, паэтычная, красамоўніцкая і асветніцкая творчасць Кірылы Тураўскага была сапраўдным адкрыццём красы і мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру і мову свайго народа. Надзелены талентам аб'ёмнага, цэласнага ўспрымання рэчаіснасці, Кірыла Тураўскі ўвасобіў уласныя глыбокія веды пра сусвет і чалавека ў арыгінальных літаратурна-мастацкіх формах. На працягу стагодцзяў яны распаўсюджваліся ў сотнях спісаў і друкаваных выданняў, карысталіся вялікай папулярнасцю ва ўсходнеславянскіх народаў.

Слайд #8

Помнік Кірылу Тураўскаму на Замкавай гары ў Тураве

Слайд #9

Царква Святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых Апекуноў Беларускага Народа (Лондан)

Слайд #10

Спасылкі на інфармацыю
https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D0%B0_%D0%A2%D1%83%D1%80%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96

http://svjazep.org/index.php?do=static&page=turauski

Падручнік па беларускай літаратуры 10 клас